На 41 першыя суткі вайны бліжэйшай мэтай расійскіх войскаў з'яўляецца захоп Данецкай і Луганскай абласцей, вораг прасунуўся ў напрамку Славянска, блакуе Харкаў і аднаўляе мост у Ізюме, імкнецца ўзяць пад кантроль Аляксандраўку на Мікалаеўшчыне, Марыупаль Данецкай вобласці, Папасну і Рубежнае на Луганшчыне, паведамляе Генштаб Украіны.
Сіламі асобных падраздзяленняў са складу 6-й і 20-й агульнавайсковых армій, 1-й танкавай арміі, Балтыйскага і Паўночнага флатоў расійскія захопнікі засяродзілі асноўныя намаганні на падрыхтоўцы да аднаўлення наступальных дзеянняў, а таксама спробе акружэння групоўкі Абʼяднаных сіл УС Украіны на Дабасе. Армія РФ ажыццяўляе папаўненне запасаў прадуктаў харчавання, гаруча-змазачных матэрыялаў і боепрыпасаў.
Акупанты працягваюць ракетныя і артылерыйскія абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Напрыклад, Мікалаеў быў абстрэлены, забароненымі Жэнеўскай канвенцыяй, касетнымі боепрыпасамі. Пад варожы агонь трапілі грамадзянскія кварталы і медыцынскія ўстановы, у прыватнасці – Дзіцячая бальніца. Ёсць загінулыя і параненыя, у тым ліку і дзеці.
эж