Беларуская Служба

ЕЗ увядзе пяты пакет санкцый супраць РФ. У ім эмбарга на расійскі вугаль

05.04.2022 20:07
Таксама Брусэль уводзіць забарону расійскім суднам і аператарам заходзіць у парты краін супольнасці.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен Крыніца: PAP/EPA/YVES HERMAN / POOL

Еўразвяз паведаміў аб пятым пакеце санкцый супраць РФ у адказ на зверствы ў Бучы, у які ўвайшло вугальнае эмбарга супраць агрэсара і забарона транзакцый з чатырма вядучымі расійскімі банкамі. Пра гэта паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Пакет санкцый яшчэ павінен быць прагаласаваў усімі краінамі блока ў бліжэйшыя дні, каб уступіць у сілу. Чакаецца, што ён атрымае аднадушную падтрымку.

Нягледзячы на ўсе заклікі, ЕЗ так і не змог дамовіцца ні пра адключэнне большай часткі расійскіх банкаў ад SWIFT, ні на нафтагазавае эмбарга супраць краіны-агрэсара.

Пяты пакет складаецца з шасці частак. Сярод інашага, ЕЗ забараняе імпарт расійскага вугалю, забарона будзе каштаваць Расіі 4 млрд еўра штогод. Таксама уводзіцца забарона транзакцый з чатырма найбуйнейшымі расійскімі банкамі, сярод якіх будзе і ВТБ банк. Разам яны складаюць 23% расійскага рынку. Таксама Брусэль уводзіць забарону расійскім суднам і аператарам заходзіць у парты краін супольнасці. Але тут ёсць пералік выключэнняў – аграпрадукцыя і харчовыя тавары, гуманітарныя і энергетычныя грузы. Краіны блока таксама забараняюць працу расійскіх і беларускіх дарожных аператараў, што, павінна, пазбавіць расійскую прамысловасць ключавых тавараў. Апроч гэтага, у пералік забароненых тавараў да экспарту ў РФ тарпілі такія элементы як квантавыя камп'утары, высокатэхналагічныя паўправаднікі, транспартныя складнікі і т.д.

Старшыня Еўрапейскай камісіі адзначыла, што Супольнасцт таксама ўвядзе дадатковыя індывідуальныя санкцыі супраць РФ.

эж

Свет анямеў, убачыўшы доказы зверства расіян (ФОТА)

04.04.2022 12:20
«Ваша культура і гуманізм былі забітыя разам з украінцамі», - заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Чэхія перадала Украіне дзясяткі танкаў

05.04.2022 15:32
Чэхія стала першай краінай, якая перадала УС Украіны ўзбраенне такога тыпу.