Беларуская Служба

У выніку расійскага ўварвання ва Украіне загінула 191 дзіця

13.04.2022 15:31
Найбольшая колькасць смерцяў сярод дзяцей зафіксаваная ў Данецкай, Кіеўскай, Харкаўскай і Чарнігаўская абласцях Украіны.
МарыупальPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

У выніку нападу Расіі на Украіну загінула 191 дзіця, 349 атрымалі раненні, паведаміла ўкраінская Генпракуратура. Дадзеныя не ў поўнай меры ўлічваюць акупаваныя тэрыторыі і раёны, дзе ідуць баі.

Найбольшая колькасць смерцяў сярод дзяцей зафіксавана ў наступных абласцях: Данецкай – 113, Кіеўскай – 102, Харкаўскай – 79, Чарнігаўскай – 54, Мікалаеўскай – 40, Херсонскай – 38, Луганскай – 36 і Запарожскай – 23. Толькі ў самім Кіеве загінулі 16 дзяцей.

Паводле звестак украінскай пракуратуры, у выніку бамбардзіровак і артылерыйскага абстрэлу з боку Расіі пацярпелі 957 навучальных устаноў, 88 з якіх цалкам знішчаныя. Згодна з апошнімі дадзенымі Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека з 24 лютага, калі Расія пачала ўварванне, ва Украіне загінулі 1 892 мірныя жыхары і больш за 2 500 атрымалі раненні.

IAR /аз

128 дзяцей дзяцей загінулі з пачатку вайны ва Украіне

24.03.2022 09:11
З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў краіне загінулі 128 дзяцей, 172 атрымалі раненні, паведаміла ў чацвер у Telegram Генпракуратура Украіны.

У Марыупалі загінулі каля 22 тысяч чалавек

12.04.2022 20:00
У акружаным Марыупалі ў выніку дзеянняў расійскіх акупантаў загінулі да 22 тысяч чалавек.