Беларуская Служба

Мэр Марыупаля: Расія выкарыстоўвае 13 мабільных крэматорыяў

13.04.2022 20:32
Такім чынам Расія сцірае сляды ваенных злачынстваў супраць жыхароў Марыупаля, кажа чыноўнік.
МарыупальPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Мэр Марыупаля пацвердзіў інфармацыю ўкраінскай выведкі аб тым, што расіяне выкарыстоўваюць мабільныя крэматорыі ў абложаным горадзе. Вадзім Бойчанка падкрэсліў, што такім чынам Расія сцірае сляды ваенных злачынстваў супраць жыхароў Марыупаля:

-У Марыупаль прыбылі трынаццаць мабільных крэматорыяў, якія выкарыстоўваюцца для ліквідацыі слядоў злачынстваў. Падчас расійскіх бамбардзіровак і абстрэлаў загінула не менш за 21 тысяча мірных жыхароў. Гэта ўсё ваенныя злачынствы. Гэта знішчэнне ўкраінскай нацыі, якое вядзе Расійская Федэрацыя ў нашым горадзе і ва ўсёй краіне.

Марыупаль з пачатку расійскага ўварвання, 24 лютага стаў аб'ектам моцных абстрэлаў і авіяўдараў, якія ператварылі горад у руіны. Больш за месяц горад цалкам акружаны расійскімі войскамі, якія паступова рухаюцца ў бок яго цэнтра.

IAR/аз

Член гарсавета Марыупаля: Расійскія жаўнеры стралялі па мірных будынках, школах і дзіцячых садках

13.04.2022 12:32
«З-за бамбардзіровак і бесперапынных абстрэлаў загінуўшых у Марыупалі не можна было годна пахаваць», – кажа член гарсавета спадарыня Кацярына.

У выніку расійскага ўварвання ва Украіне загінула 191 дзіця

13.04.2022 15:31
Найбольшая колькасць смерцяў сярод дзяцей зафіксаваная ў Данецкай, Кіеўскай, Харкаўскай і Чарнігаўская абласцях Украіны.