Мінабароны Вялікабрытаніі ў апошняй справаздачы аб сітуацыі ва Украіне піша аб працяглых баях за Змяіны востраў, дзе расійцы спрабуюць умацавацца, але рэгулярна абстрэльваюцца ўкраінскімі сіламі. «Калі Расія ўмацуе свае пазіцыі на Змяіным востраве, размясціўшы там стратэгічныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і берагавой абароны, яна можа дамінаваць у паўночна-заходнім Чорным моры», — папярэджвае міністэрства абароны Вялікабрытаніі.