Беларуская Служба

Еўрасаюз павялічыць сёлетнюю дапамогу Украіне да 9 мільярдаў еўра

18.05.2022 15:31
Кіраўнічка Еўракамісіі прадставіла найважнейшыя пункты плана рэканструкцыі, які Еўрасаюз распрацоўвае для Украіны.
C
Cтаршыня Еўракамісіі Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Сёлета Еўрасаюз павялічыць фінансавую падтрымку Украіны з мільярда двухсот мільёнаў еўра да дзевяці мільярдаў еўра. Пра гэта паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Пакет крэдытаў пад нізкія працэнты – гэта тэрміновая дапамога. Аднак Брусель таксама бярэ пад увагу план пасляваеннай рэканструйцыі Украіны, які павінен спалучаць інвестыцыі з рэформамі. Гаворка ідзе пра ўзмацненне энергетычнай бяспекі, абароны і дапамогу ў рэканструкцыі краіны.

«Пуцінская вайна разбурае сусветны энергетычны рынак. Гэта паказвае, наколькі мы залежныя ад імпарту выкапнёвага паліва. Мы павінны як мага хутчэй скараціць нашу энергетычную залежнасць ад Расіі, і я ўпэўнена, што мы зможам гэта зрабіць», – сказала кіраўнічка Еўракамісіі.

Дзеля рэалізацыі плана Брусель хоча арганізаваць амаль 300 мільярдаў еўра, з якіх 72 мільярды еўра ў выглядзе бяззваротных грантаў.

IAR/аз

Перамовы па справе эмбарга на расійскую нафту апынуўся ў тупіку

17.05.2022 12:45
Дагэтуль няма згоды ў Еўрасаюзе на эмбарга на імпарт нафты з Расіі.