Элементам «польскай душы» з'яўляецца тая салідарнасць, якую палякі аказалі ўкраінцам пасля нападу Расіі на Украіну, заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда падчас ХХХ Нацыянальнага з’езду дэлегатаў Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» у Закапанэ, на поўдні Польшчы. Ён таксама падзякаваў актывістам за тое, што яны далучыліся да дапамогі тым, хто ўцякае ад вайны:
- Людзі, незалежна ад таго, ці яны былі членамі «Салідарнасці», ці не паехалі на мяжу, пайшлі на вакзалы,у цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў, каб прымаць у сваіх дамах незнаёмых людзей; даць ім прытулак, падзяліцца хлебам і сямейнай атмасферай. Інакш кажучы, каб даць ім шанец нармальнасці ў ненармальным для іх часе.
Прэзідэнт падкрэсліў, што стаць на баку Украіны – вялікі абавязак палякаў. У другой палове дня, пасля заканчэння ўрачыстай часткі зʼезда, будзе прадстаўленая справаздача з працы арганізацыі. Зʼезд завершыцца заўтра (27 мая).
IAR /аз