Беларуская Служба

Украінцы, якія пацярпелі ад расійскай агрэсіі, могуць звярнуцца ў ЕСПЧ і атрымаць кампенсацыю ў 5000 еўра

23.06.2022 10:38
Украінцы, якія пацярпелі ад расійскай агрэсіі, могуць звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека праз інтэрнэт і атрымаць кампенсацыю ў 5000 еўра.
,     ,             .
Украінцы, якія пацярпелі ад расійскай агрэсіі, могуць звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека праз інтэрнэт і атрымаць кампенсацыю.Фота: Screenshot

Кожны грамадзянін, які пацярпеў ад расійскай агрэсіі, можа атрымаць кампенсацыю ад 5000 да 30 000 еўра.

Для гэтага трэба звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) на працягу чатырох месяцаў з моманту парушэння іх правоў, але не пазней за 16 студзеня 2023 года.

Зрабіць гэта можна анлайн праз адпаведную электронную сістэму https://espl.com.ua.

Сістэма пералічвае сітуацыі, якія даюць права звярнуцца ў ЕСПЧ: смерць сваяка, разбуранае жыллё, цялесныя пашкоджанні, незаконнае пазбаўленне волі, катаванні, згвалтаванне або гвалтоўнае знікненне і г.д. Сістэма спрашчае падачу заяўкі, бо ўжо змяшчае ўсе неабходныя для запаўнення палі і падказвае грамадзянам, што менавіта трэба ўказаць.

вх