ЮНЕСКА прадстаўляе новы праект па захаванні і рэканструкцыі ўкраінскіх помнікаў Back App Ukraine. Арганізацыя прапануе ўкраінцам фатаграфаваць гістарычныя аб'екты, каб у выпадку зносу было лягчэй іх аднавіць.
Паводле ўкраінскага архітэктара Максіма Калініна, гэта вельмі добрае рашэнне, дзякуючы якому спадчына Украіны будзе захаваная:
-Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць і перадаць нашу спадчыну будучым пакаленням. Дзякуючы праекту Back App Ukraine мы можам стварыць лічбавую базу, у якую не трапіць бомба.
З пачатку ўварвання ва Украіну расіяне знішчылі 70 культавых будынкаў, 13 музеяў, 33 гістарычныя будынкі і 17 помнікаў.
ав