Учора ў Маскве паліцыя затрымала дзясяткі ўдзельнікаў антываенных акцый. Функцыянеры арганізавалі аблавы на станцыях метро, ідэнтыфікуючы антываенных актывістаў з дапамогай камер і праграмы распазнавання твараў.
З пачатку ўварвання ва Украіну рэжым Уладзіміра Пуціна пераследуе тых, хто выступае супраць вайны. За ўдзел у антываенных акцыях прадугледжаны штрафы і пазбаўленне волі. Як паведамляе партал OWD-info, супрацоўнікі дзейнічалі прэвентыўна, каб прадухіліць арганізацыю антываенных акцый пратэсту ў Дзень сцяга.
Некалькімі тыднямі раней аналагічная аблава на праціўнікаў вайны была арганізаваная ў маскоўскім метро. Тады было затрымана каля 60 чалавек. Партал «Важныя гісторыі» (Важные истории) падлічыў, што з пачатку вайны расійскія праваахоўныя органы распачалі 212 крымінальных спраў супраць апанентаў палітыкі Уладзіміра Пуціна. Сярод абвінавачаных сем святароў і тры настаўнікі. Самаму старэйшаму фігуранту – 72 гады, самаму малодшаму – 17 гадоў. Большасць такіх спраў вядуць праваахоўныя органы Масквы і Санкт-Пецярбурга.
IAR /аз