На трэці дзень ФСБ раскрыла забойства Дар’і Дугінай. Служба сцвярджае, што яго здзейснілі ўкраінскія спецслужбы.
Выканаўца – грамадзянка Украіны Наталля Воўк, 1979 года нараджэння. Па версіі ФСБ, яна прыбыла ў Расію 23 ліпеня разам з дачкой і арандавала кватэру ў доме, дзе жыла ў Маскве Дугіна.
Для сачэння за дзяўчынай выкарыстоўвалася аўто «Mini Cooper». На ім тройчы мянялі нумары – выкарыстоўвалі нумарныя знакі «ДНР», Казахстана і Украіны.
У дзень злачынства Воўк і дачка прыехалі на фестываль «Традыцыя», а пасля кіраванага падрыву 21 жніўня з'ехалі праз Пскоў у Эстонію.
Дачка Аляксандра Дугіна, якога называюць ідэолагам "рускага міру", загінула пазаўчора ў падмаскоўі. Яе машына была ўзарваная дыстанцыйна.
Байцы «Азова» паведамілі, што жанчына, якую ФСБ падазрае ў забойстве дачкі Аляксандра Дугіна Дар'і, не мае ніякага дачынення да ўкраінскага палку.
«ФСБ недапрацоўвае свой заробак. Гэты фэйк вельмі смешна выглядае» – заявілі ў «Азове».
Настоящее время/Украінская праўда/Наша Ніва/нг