Беларуская Служба

Паводле інфармацыі ФСБ, замах на Дар'ю Дугіну здзейснілі ўкраінскія спецслужбы

22.08.2022 16:49
Выканаўца – грамадзянка Украіны Наталля Воўк, 1979 года нараджэння.
Дар'я Дугінафота: pravda.com.ua

На трэці дзень ФСБ раскрыла забойства Дар’і Дугінай. Служба сцвярджае, што яго здзейснілі ўкраінскія спецслужбы.

Выканаўца – грамадзянка Украіны Наталля Воўк, 1979 года нараджэння. Па версіі ФСБ, яна прыбыла ў Расію 23 ліпеня разам з дачкой і арандавала кватэру ў доме, дзе жыла ў Маскве Дугіна.

Для сачэння за дзяўчынай выкарыстоўвалася аўто «Mini Cooper». На ім тройчы мянялі нумары – выкарыстоўвалі нумарныя знакі «ДНР», Казахстана і Украіны.

У дзень злачынства Воўк і дачка прыехалі на фестываль «Традыцыя», а пасля кіраванага падрыву 21 жніўня з'ехалі праз Пскоў у Эстонію.

Дачка Аляксандра Дугіна, якога называюць ідэолагам "рускага міру", загінула пазаўчора ў падмаскоўі. Яе машына была ўзарваная дыстанцыйна. 

Байцы «Азова» паведамілі, што жанчына, якую ФСБ падазрае ў забойстве дачкі Аляксандра Дугіна Дар'і, не мае ніякага дачынення да ўкраінскага палку.

«ФСБ недапрацоўвае свой заробак. Гэты фэйк вельмі смешна выглядае» – заявілі ў «Азове».

Настоящее время/Украінская праўда/Наша Ніва/нг

Пад Масквой узарвалі прапагандыстку і дачку «ідэолага Пуціна»

21.08.2022 17:10
Яна таксама адна з аўтараў «Кнігі Z», якая рыхтуецца да друку, пра расійскае ўварванне ва Украіну.

«Нехта наўмысна радыкалізуе сітуацыю», – экс-супрацоўнік Агенцтва знешняй выведкі

22.08.2022 16:15
Тэракт, у выніку якога ў Маскве загінула Дар'я Дугіна, дачка аднаго з найважнейшых ідэолагаў Крамля, можа мець сурʼёзныя наступствы.