У падмаскоўным пасёлку Вялікія Вязёмы ўзарваўся аўтамабіль, якім кіравала дачка «ідэолага Пуціна» Аляксандра Дугіна Дар'я, якая пісала для расійскай прапаганды RT і «Царьград».
Расійскія сілавікі мяркуюць, што ў машыне знаходзілася выбуховае прыстасаванне.
Пасля выбуху аўтамабіль загарэўся. Следчыя вывучаюць «усе магчымыя версіі злачынства».
Дугіна нарадзілася ў 1992 годзе. Скончыла філасофскі факультэт МДУ, пісала пра палітыку для пракрамлёўскіх RT і «Царьград» пад псеўданімам Дарʼя Платонава.
Яна таксама адна з аўтараў «Кнігі Z», якая рыхтуецца да друку, пра расійскае ўварванне ва Украіну. 4 ліпеня Брытанія ўнесла Дугіну ў санкцыйны спіс.
Аляксандр Дугін знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЗША асоб, вінаватых у агрэсіі супраць Украіны. Дугін з’яўляецца заснавальнікам ідэалагічнага руху «нэаеўразійства», і яго палітычная дзейнасць накіраваная на стварэнне еўразійскай звышдзяржавы праз інтэграцыю Расіі з былымі савецкімі рэспублікамі ў новы Еўрапейскі Саюз.
Дугін лічыцца ідэолагам «расізму», заклікаў забіваць украінцаў. Міжнародная прэса называе Дугіна «Распуціным Пуціна» або «мозгам Пуціна», які дапамог сфарміраваць погляд Пуціна на Расію. Таксама Дугін быў галоўным рэдактарам прапагандысцкага расійскага тэлеканалу «Царьград ТВ».
ав/pravda.com.ua