Беларуская Служба

«Нехта наўмысна радыкалізуе сітуацыю», – экс-супрацоўнік Агенцтва знешняй выведкі

22.08.2022 16:15
Тэракт, у выніку якога ў Маскве загінула Дар'я Дугіна, дачка аднаго з найважнейшых ідэолагаў Крамля, можа мець сурʼёзныя наступствы.
Aleksander Dugin
Aleksander DuginMOSCOW NEWS AGENCY / Reuters / Forum

Расіяне ўжо абвінавацілі ўкраінцаў у тэрарызме. Аднак, на думку некаторых экспертаў, сляды вядуць не толькі ў Кіеў, але і ў Маскву. Гэта можа быць пачаткам барацьбы паміж дзвюма супрацьлеглымі крамлёўскімі групоўкамі.

- Гэта сігнал для расійскай эліты: «Зрабіце што-небудзь, бо, магчыма, ваша машына ўзарвецца наступнаю», – пракаментаваў у інтэрвʼю Fakt.pl былы былы супрацоўнік Агенцтва знешняй выведкі Роберт Хэда (Robert Cheda).

Аўтамабіль Дарʼі Дугінай узарвалі ў ноч з суботы на нядзелю ў падмаскоўным Адзінцове. 30-гадовая жанчына загінула на месцы Высветлілася, што сам Аляксандр Дугін таксама павінен быў ехаць з дачкой, але ў апошні момант змяніў свае планы.

Спроба атакі на Аляксандра Дугіна – гэта ўдар у самае сэрца расійскай неаімперскай ідэалогіі. Дугін з’яўляецца галоўным аўтарам тэорыі аб тым, што Расія павінна знішчыць незалежную Украіну і ўключыць у новую імпэрыю краіны Балтыі і краіны былога сацыялістычнага блоку, у тым ліку Польшчу. Яго кнігі зʼяўляюцца асновай для фармавання поглядаў новай расійскай інтэлігенцыі.

– Дугін традыцыйна асацыюецца з арміяй, яго тэорыі выкладаюць ва ўсіх афіцэрскіх школах і ваенных вучэльнях, – тлумачыць былы супрацоўнік Агенцтва знешняй выведкі Роберт Хэда. Атака на такога важнага чалавека, на думку эксперта, яскрава паказвае, што ў вярхах расійскай улады пачаліся крывавыя разборкі: крыла т.зв ястрабаў (гэтых людзей асацыююць з ФСБ, скарочана ФСБ) і прыхільнікаў змякчэння курсу і збліжэння з Захадам. Гэта сігнал для тых, хто звязаны з ФСБ, з Радай бяспекі, з Патрушавым (ген. Мікалай Патрушаў, дырэктар ФСБ – заўв. рэд.), з жорсткімі ястрабамі. Сігнал, што яны не могуць пачувацца ў бяспецы. Цяжка сказаць, хто можа быць ініцыятарам такой атакі, бо г.зв ліберальнае крыло Крамля ніколі не карысталася падобнымі метадамі, а хутчэй стала ахвярай такіх метадаў, кажа Робэрт Хэда.

Ужо ў першыя гадзіны пасля нападу расіяне пачалі абвінавачваць украінцаў у яго арганізацыі. І хоць дарадца прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк афіцыйна адмовіў дачыненне яго краіны да выбуху, па словах Роберта Хэды, гэты след не выключаны. Ён адзначае, што расійская прапаганда цяпер будзе сканцэнтравана на ім.
– Украінскі след выходзіць на першы план, таму што напад на ідэолага ўсёй гэтай вайны, чалавека, які мае велізарны ўплыў на Пуціна, належыць да крамлёўскага асяроддзя, – гэта ўдар.

Незалежна ад таго, якім шляхам пойдзе расійскае расследаванне, здзейснены тэракт можа паспрыяць абвастрэнню ваеннага курсу.

– Гэта падказка расіянам: «Вы не адчуваеце сябе ў бяспецы не толькі ў Крыме, але і ў Маскве». Гэта таксама сігнал для расійскай эліты: «Ррабіце нешта, бо вашу машыну могуць узарваць». Я лічу, што так хтосьці суне палку ў мурашнік. Нехта наўмысна радыкалізуе сітуацыю – кажа Робэрт Хэда.

Хто такі Аляксандр Дугін?

60-гадовы філосаф, якога называюць «мозгам Пуціна», заклаў асновы неаімперскай расійскай ідэалогіі. Выкарыстоўваючы вучэнні крайніх правых, бальшавіцкія элементы і нават сатанінскія тэорыі, ён стварыў ідэю Расіі як асобнай ад Захаду цывілізацыі. Ён лічыць сваім галоўным ворагам лібералізм і хоча стварыць вялікую імперыю, якая ахоплівае Заходнюю Еўропу і Расію. Краінам Усходняй Еўропы, у тым ліку Польшчы, ён бачыць месца ў межах новай, Расійскай імперыі. У 2014 годзе, калі пачалася вайна на Данбасе, ён адкрыта заклікаў забіваць украінцаў.

У ноч з 20 на 21 жніўня 2022 года ў выніку нападу загінула яго дачка. Машына ўзарвалася ў падмаскоўным Адзінцова. Першапачаткова на машыне мусіла ехаць 29-гадовая Дарʼя Дугіна з бацькам, але ён у апошні момант змяніў свае планы. Дарʼя Дугіна была ідэйным прадаўжальнікам свайго бацькі, які прасоўвае канцэпцыю «рускага свету». Дугіна скончыла філасофскі факультэт МДУ і пісала матэрыялы пра палітыку для прапагандысцкіх медыя пад псеўданімам Дарʼя Платонава.

вх