Некалькі расійскіх ракет, якія ляцелі ў суботу раніцай на Кіеў, былі збітыя ўкраінскімі сіламі абароны ў Кіеўскай вобласці, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. СМІ пішуць пра масіраваныя расійскія атакі на аб'екты энергетычнай інфраструктуры.
«Некалькі ракет, якія ляцелі ў бок Кіева, збітыя ў перыметры сіл СПА. Дзякуем нашым абаронцам», – напісаў Клічко ў Telegram.
У сувязі з расійскімі абстрэламі абʼектаў энергетычнай інфраструктуры частка краіны пазбаўлена энергазабеспячэння, часткова – вады, піша РБК-Украіна.
У Хмяльніцкім пасля выбухаў няма электрычнасці. Улады заклікалі жыхароў зрабіць запасы вады.
У Луцку на захадзе краіны расійскія войскі нанеслі ўдар па абʼекце энергетычнай інфраструктуры. У частцы горада адсутнічае электрычнасць.
Месцамі ў Валынскай вобласці адсутнічаюць святло і вада, сапсавалася сувязь, паведамляе РБК-Украіна.
Каля горада Умань Чаркаскай вобласці няма электрычнасці ў выніку траплення ракеты ў абʼект энергетычнай інфраструктуры ў суседняй вобласці.
Аб адсутнасці электрычнасці пасля выбухаў паведамляюць і жыхары некаторых населеных пунктаў Адэскай вобласці. Улады заявілі, што там таксама быў атакаваны абʼект энергетычнай інфраструктуры.
Расійская армія нанесла ракетныя ўдары па важных энергетычных абʼектах Кіраваградскай вобласці, паведаміў кіраўнік уладаў рэгіёну Андрэй Райковіч.
ав