Беларуская Служба

Украінцы пазітыўна ацэньваюць нямецкую сістэму СПА IRIS-T

31.10.2022 20:03
IRIS-T SLM лічыцца адной з самых дасканалых сістэм СПА ў свеце, якіх нават няма на ўзбраенні Бундэсвера.
  IRIS-T
Сістэма СПА IRIS-T у паходным становішчы фота: Diehl Defence

Нямецкая сістэма супрацьпаветранай абароны IRIS-T, якую Украіна атрымала каля трох тыдняў таму, падчас масіраванага расійскага ракетнага ўдару ў панядзелак адпрацавала са 100% вынікам. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Ваенна-паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што для больш надзейнай абароны ўкраінскага неба неабходна больш сістэм СПА.

Як інфармавалася, у канцы верасня Берлін паведаміў пра тэрміны паставак IRIS-T Украіне. Так, перадача першай сістэмы была запланаваная да канца кастрычніка, другой – да канца 2022 года, а астатніх дзвюх – на пачатку 2023 года.

IRIS-T SLM лічыцца адной з самых дасканалых сістэм СПА ў свеце, якіх нават няма на ўзбраенні Бундэсвера.

вс