Беларуская Служба

Начальнік берлінскай паліцыі: Цяперашнія пратэсты кліматычных актывістаў – гэта злачынствы

18.11.2022 16:07
Актывісты заяўляюць, што змагаюцца за асабліва важную справу, а свае дзеянні называюць грамадзянскім непадпарадкаваннем. 
.
.photoshopper24/pixabay.com/CC0

З пачатку года супрацоўнікі паліцыі ў Берліне працавалі больш за 160 тысяч гадзін на кліматычных пратэстах – усё за кошт іншых аперацый. Кіраўнічка сталічнай паліцыі гаворыць аб надзвычайнай дадатковай нагрузцы. Яна падкрэслівае, што цяперашнія пратэсты «не з'яўляюцца грамадзянскім непадпарадкаваннем. Гэта злачынныя дзеянні».

У інтэрвʼю газеце «Welt» кіраўнік берлінскай паліцыі Барбара Слёвік заявіла, што ў Берліне дзейнічае каля 400 чалавек з «Letzte Generation» («Апошняе пакаленне»), сярод іншага, блакуюць аўтамабільны рух у Берліне, а многія прыязджаюць з іншых федэральных зямель. Для нас цяпер гэта надзвычайная дадатковая нагрузка».

Гэта прыводзіць да таго, што «многія аперацыі даводзіцца адкладаць або мы можам іх праводзіць толькі ў меншым абʼёме, мы можам прысутнічаць у горадзе ў значна меншай ступені», – падкрэсліла Слёвік.

Актывісты заяўляюць, што змагаюцца за асабліва важную справу, а свае дзеянні называюць грамадзянскім непадпарадкаваннем. У сваю чаргу кіраўнічка паліцыі адзначае, што «існуе шырокі грамадскі кансенсус, што змяненне клімату пагражае ўсім. Але для мяне пратэст «Letzte Generation» не зʼяўляецца грамадзянскім непадпарадкаваннем. Гэта злачынны акт і значнае ўмяшанне ў правы іншых людзей на свабоду. Для мяне гэтаму няма апраўдання. Дэмакратыя ведае і іншыя формы пратэсту».

ав

Вайна прывядзе да выкідаў большай колькасці СО2, чым плануе скараціць увесь ЕС да 2030 г.

18.11.2022 08:11
Гэта самы горшы сцэнар, калі казаць пра ўплыў вайны на экалогію.