Беларуская Служба

Амерыканскія спецыялісты распрацавалі лекі ад раку

05.01.2023 15:13
Ракавыя клеткі самі забіваюць пухліну ды бароняць ад рэцыдыву захворвання.
Ілюстрацыйнае фотаObraz maleni ferrari z Pixabay/CC0

Даследчыкі з Brigham and Women's Hospital апісалі новы метад, які павінен знішчыць існуючыя ракавыя пухліны і навучыць імунную сістэму абараняцца ад рэцыдыву.

"Наша група распрацавала простую ідэю ператварэння ракавых клетак у вакцыны, якія знішчаюць рак, - распавёў Халід Шах, суаўтар метаду.
- З дапамогай геннай інжынерыі мы перапраграмавалі ракавыя клеткі, каб знішчаць злаякасныя клеткі і стымуляваць імунную сістэму да знішчэння першасных пухлін, а таксама прадухілення развіцця хваробы».

Вакцыну супраць раку актыўна даследуецца ў розных лабараторыях па ўсім свеце. Новы падыход, апісаны ў часопісе Science Translational Medicine, адрозніваецца ад дамінуючай канцэпцыі. Замест выкарыстання мёртвых ракавых клетак - як гэта часцей за ўсё робіцца - даследчыкі выкарыстоўвалі змененыя жывыя ракавыя клеткі.
Яны тлумачаць, што такія клеткі шукаюць іншыя ракавыя клеткі ў арганізме. Клеткі таксама былі зменены, каб несці на сваёй паверхні малекулы, якія папярэджваюць імунную сістэму. Дзякуючы гэтаму імунная сістэма працягвае атакаваць клеткі, якія, магчыма, перажылі першапачатковую тэрапію. У сваю чаргу, змененыя, тэрапеўтычныя клеткі гінуць пасля выканання задання.

Атрымаўшы вельмі абяцальныя вынікі, даследчыкі пратэставалі свой метад на мышах, са змененымі клеткамі касцявога мозгу і печані, імітуючы імунную сістэму чалавека. Жывёлы пакутавалі на рак мозгу. Тэрапія апынулася бяспечнай, лёгкай ва ўжыванні і эфектыўнай. Даследчыкі падкрэсліваюць, што іх метад можа прымяняцца да розных тыпаў пухлін.

PAP/юл