У аўторак з раніцы барэль нафты маркі Brent на Лонданскай фондавай біржы патаннеў у параўнанні з цаной адкрыцця таргоў на 0,49% да 84,07 долараў ЗША, а барэль нафты WTI на Нью-Йоркскай фондавай біржы патаннеў на 0,59% да 77,44 долараў.
У панядзелак барэль нафты маркі Brent каштаваў 85,73 долара, амерыканскай WTI — 79,04 долара.
У дзень агрэсіі Расіі супраць Украіны, 24 лютага 2022 года, барэль маркі Brent каштаваў 99 долараў, а WTI — 92,8 долара.
На піку росту цэны на нафту ў ЗША дасягалі 130 долараў за барэль, а ў Еўропе блізу 140 долараў за барэль.
PAP/юл