Беларуская Служба

Больш за 100 украінскіх ваеннапалонных вяртаюцца дадому

05.02.2023 08:01
З пачатку вайны ў краіну вярнуліся 1762 украінцы, якіх раней утрымлівала расія.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіhttps://www.facebook.com/zelenskiy.official/videos/1042305073837691

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што больш за 100 украінскіх ваеннапалонных, якіх утрымлівалі расіяне, вяртаюцца ў краіну.

Як паведаміў прэзідэнт, гэта вайскоўцы і памежнікі:

- Сёння ў мяне добрая навіна – яшчэ 116 украінцаў вызваленыя з расійскага палону. З іх 114 чалавек радавога і сяржанцкага складу і двое афіцэраў. Гэта вайскоўцы нашай арміі, тэрытарыяльнай абароны, ваенна-марскога флоту і памежнікі. Мы пастаянна працуем над тым, каб усе нашы людзі, якія знаходзяцца ў расійскім палоне, вярнуліся дадому. Кожны раз, калі гэта ўдаецца, я вельмі шчаслівы.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што з пачатку вайны ў краіну вярнуліся 1762 украінцы, якіх раней утрымлівалі расіяне.

IAR/яс