Беларуская Служба

Польшча перадала Украіне ўзвод «Леапардаў»

24.02.2023 16:01
Пра гэта прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў падчас візіту ў Кіеў.
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіPAP/EPA/STEPAN FRANKO

Ва Украіну прыбылі першыя танкі «Леапард», пастаўленыя ў рамках, ініцыяванай Польшчай міжнароднай «бранятанкавай кааліцыі». Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі абвясціў аб перадачы чатырох машын падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве:

- Сёння я хачу таксама, як першая еўрапейская краіна, сімвалічна перадаць прэзідэнту Зяленскаму чатыры першыя «Леапарды». Гэта тэхніка, якая справіцца на полі бою. Неўзабаве мы перадамо наступныя. Мы таксама пераконваем да такога кроку нашых партнёраў у ЕС і НАТА.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Польшчы за ініцыятыву «бранятанкавай кааліцыі». Паводле Польскага радыё, Польшча паставіла ва Украіну ўзвод згаданых танкаў і была першай краінай, якая гэта зрабіла.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што прысутнасць польскага прэмʼера ў Кіеве ў гадавіну нападу Расіі на Украіну зʼяўляецца сімвалам адзінства абедзвюх краінаў.

Уладзімір Зяленскі таксама паведаміў, што прэмʼер Маравецкі прапанаваў прыняць на лячэнне больш за дзве тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў, параненых падчас баёў. Абмяркоўвалася таксама рэканструкцыя Украіны і адкрыццё новых памежных пераходаў.

IAR/аз

Кіраўнік Мінабароны Польшчы: Трэба браць пад увагу магчымасць пашырэння вайны на іншыя краіны

24.02.2023 08:15
Амерыканскі Інстытут ваенных даследаванняў папярэдзіў аб пагрозе гібрыднай атакі, якая ўцягнула б у вайну Беларусь.

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Салідарнасць з Украінай!

24.02.2023 11:54
Кіраўнік польскай дзяржавы ў гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну.