Мы аналізуем магчымасць перадачы Украіне баявых самалётаў чацвёртага пакалення, такіх як F-16, а таксама больш новых машын. Аднак ніякія канкрэтныя рашэнні па гэтым пытанні пакуль не былі прынятыя, заявіла для Washington Post намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
Улады ў Кіева звярнуліся да краін Захаду з просьбай аб пастаўках баявых самалётаў, у першую чаргу, амерыканскіх шматмэтавых машын F-16. Пастаўка самалётаў V пакалення, такіх як F-22 Raptor і F-35, на думку большасці экспертаў, малаверагодная.
«Мы гатовыя правесці падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў па абслугоўванні знішчальнікаў F-16 у Польшчы. Аднак я падкрэсліваю, што гэтае пытанне, як заўсёды, павінна быць узгодненае ў рамках больш шырокай кааліцыі», – заявіў у пятніцу ў Кіеве прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.
PAP/аз