Беларуская Служба

Ваенныя выдаткі краін Еўропы за год дасягнулі максімуму з часоў Халоднай вайны

24.04.2023 09:03
Сярод лідараў - Украіна, Фінляндыя, Літва ды Польшча, паведамляе Стакгольмскі інстытут даследавання праблем свету (SIPRI) 
Ілюстраційне фотоCC0 Domena publiczna https://pxhere.com/pl/photo/1365814

З дакладу SIPRI вынікае, што ў 2022 годзе выдаткі еўрапейскіх краін па абаронных артыкулах бюджэту павялічыліся ў агульнай складанасці на 13%, што стала максімальным ростам з 1989 года.

У значнай ступені на гэты паказчык паўплываў рост ваенных выдаткаў у Расіі (на 9,2%) і ва Украіне (на 640% - абсалютны рэкорд па дадзеных SIPRI). Аднак, адзначаюць аўтары дакладу, іншыя краіны Еўропы на фоне вайны таксама значна павялічылі выдаткі на абарону. Так, напрыклад, Фінляндыя выдаткавала на гэтыя мэты 36% больш, чым год таму, Літва - на 27% больш, Швецыя - на 12%, Польшча - на 11%.

юл