Беларуская Служба

Колькасць загінулых у выніку абстрэлу жылога масіва ва Умані ўзрасла да дзесяці

28.04.2023 11:59
Падчас атакі на Умань пацярпелі 18 чалавек, 11 з іх шпіталізаваныя.
.
Умань.PAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE OF UKRAINE HANDOUT

Колькасць загінулых у выніку абстрэлу расійскімі ракетамі жылога масіва ва Умані ў цэнтральнай Украіне ў пятніцу ўзрасла да дзесяці. Раней паведамлялася аб сямі забітых.

«На жаль, колькасць загінулых ва Умані павялічылася. Толькі што ратавальнікі вынялі з-пад завалаў яшчэ тры целы. Усяго на 10.05 у выніку расійскай агрэсіі дзесяць ахвяр», – чытаем на профілі МУС Украіны ў Тэлеграме.

Прыкладна гадзінай раней прадстаўніца адміністрацыі прэзідэнта Украіны Дар'я Зарыўна паведаміла, што ва Умані сярод іншых загінулі дзяўчынка гадоў трох-чатырох.

Падчас атакі на Умань пацярпелі 18 чалавек, 11 з іх шпіталізаваныя. Па дадзеных экстранных службаў, з-пад завалаў былі выратаваны 17 жыхароў, у тым ліку трое дзяцей.

Агульная колькасць загінулых у выніку пятнічнай атакі на цывільныя абʼекты Украіны цяпер складае не менш за 12 чалавек. Раней паведамлялася, што ў Дняпры расійская ракета забіла трохгадовую дзяўчынку і маладую жанчыну, верагодна, маці дзіцяці.

ав

У. Зяленскі: Рэзалюцыя ПАРЕ дапаможа прыцягнуць Расію і яе лідара да адказнасці за генацыд

28.04.2023 10:06
Асамблея заявіла, што дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей Расіяй мае прыкметы генацыду.