Беларуская Служба

Рада ЕЗ зацвердзіла санкцыйны рэжым за дэстабілізацыю Малдовы

29.04.2023 11:21
 Малдова дазнае з боку Расіі гібрыдную агрэсію, уключаючы палітычны ды эканамічны ціск, а таксама дэстабілізацыю абстаноўкі ўнутры краіны пры дапамозе прарасійскіх сілаў.
  .       .    ()Spotkanie premierów Polski i Mołdawii w Kiszyniowie.
Прэм'ер Польшчы М. Маравецкі падчас сустрэчы з малдаўскім калегам Д. Рэчанам у Кішынёве (ілюстрацыя) Spotkanie premierów Polski i Mołdawii w Kiszyniowie. Крыніца: PAP/EPA/DUMITRU DORU

Рада Еўрапейскага Звязу ў пятніцу, 28 красавіка, ухваліла новы санкцыйны рэжым за дзеянні па дэстабілізацыі Малдовы. Ён дазваляе ўводзіць абмежавальныя меры ў дачыненні да асоб, якія здзяйсняюць дзеянні, якія падрываюць суверэнітэт і незалежнасць Малдовы. Брусель прывёў у якасці прыкладаў такіх дзеянняў спробы перашкодзіць дэмакратычнаму палітычнаму працэсу, уключаючы правядзенне выбараў, або спробы звяржэння канстытуцыйнага ладу, у тым ліку з ужываннем гвалту.

Санкцыі будуць уключаць у сябе замарозку актываў. Акрамя таго, асобам, якія трапілі пад штрафныя меры, будзе забаронены ўезд у Еўразвяз.

Спробы дэстабілізацыі Малдовы прыкметна пачасціліся з пачатку вайны Расіі супраць Украіны і ўяўляюць сабой прамую пагрозу стабільнасці і бяспецы на знешніх межах ЕЗ, падкрэслілі ў Радзе Еўразвязу. Новы санкцыйны рэжым «з'яўляецца важным палітычным сігналам падтрымкі» Кішынёва з боку Бруселя, адзначыў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Летась у траўні Малдова стала кандыдатам на ўступленне ў ЕЗ, падаўшы заяўку па паскоранай працэдуры разам з Украінай. У лютым прэзідэнт Малдовы Мая Санду абвінаваціла Расію ў намеры зрынуць урад у Кішынёве. Малдова дазнае з боку Расіі гібрыдную агрэсію, уключаючы палітычны ды эканамічны ціск, а таксама дэстабілізацыю абстаноўкі ўнутры краіны пры дапамозе прарасійскіх сілаў.

iar/dw/ez

Палітолаг Калус: Расійскі палітычны пераварот у Малдове стаў бы праблемай для Украіны

28.02.2023 15:25
«Змена ўлады ў Малдове на такую, што была б адкрытая да супрацоўніцтва з Масквой, дала б расіянам магчымасць уплываць на Украіну з захаду», – кажа палітолаг Каміль Калус.

Крэмль планаваў падпарадкаваць Малдову падобным чынам як Беларусь

17.03.2023 13:12
Міжнародная каманда журналістаў-расследавальнікаў раскрыла планы Расіі адносна Кішынёва.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі пачаў візіт у Малдову

06.04.2023 12:32
Падчас сустрэч будзе закранацца пытанне падтрымкі, якую Польшча можа аказаць гэтай краіне перад абліччам пагрозы з боку Расіі.

ЕС накіруе ў Малдову грамадзянскую місію з мэтай супрацьстаяць гібрыдным пагрозам з боку Расіі

25.04.2023 12:44
Міністры замежных спраў краін ЕС падтрымалі стварэнне грамадзянскай місіі Еўрасаюза для Малдовы, мэтай якой будзе падвышэнне ўстойлівасці краіны перад гібрыднымі пагрозамі.