Беларуская Служба

Прэч з дому. Пуцін падпісаў указ аб дэпартацыі з акупаваных украінскіх тэрыторый мясцовых жыхароў, якія не прымуць грамадзянства РФ

03.05.2023 08:45
«Незалежна ад атрымання ці неатрымання грамадзянства, непажаданыя асобы любым уладным рашэннем могуць быць дэпартаваныя з краіны.
Rosjanie wywożą dzieci i rodziny z dziećmi w głąb Rosji.
Rosjanie wywożą dzieci i rodziny z dziećmi w głąb Rosji.Vladys Creator/Shutterstock

Дэпартацыя як адзін з відаў ваенных злачынстваў парпісаная ў Рымскім статуце Міжнароднага крымінальнага суда.

Згодна з указам Пуціна, людзі, якія пражываюць на тэрыторыях ЛДНР, Херсонскай і Запарожскай абласцей, павінны альбо стаць грамадзянамі РФ, альбо афіцыйна адмовіцца гэта рабіць.

Тыя, хто да 1 ліпеня 2024 года не прыме расійскае грамадзянства, будуць лічыцца замежнікамі і могуць быць дэпартаваныя з акупаваных тэрыторый.

Асобна ва ўказе прапісана, што дэпартацыя закране тых, хто «стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы» Расіі. Жыхароў анексаваных рэгіёнаў, якія выступаюць за «гвалтоўную змену асноў канстытуцыйнага ладу» ў Расіі, фінансуюць тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць або ўдзельнічаюць у «несанкцыянаваных» акцыях, будуць дэпартаваць і забараняць ім уезд.

вх