У ноч на аўторак, 6 чэрвеня, расійскія акупанты ўзарвалі Кахоўскую ГЭС, паведамяле МУС Украіны і гарадская ваенная адміністрацыя Херсона. У горадзе пачалася эвакуацыя мясцовага насельніцтва. У патэнцыйнай зоне затаплення каля дзесяці вёсак і частка Херосну. У патэнцыйнай зоне затаплення каля 80 мясцовасцяў, у тым ліку, частка Херосну. «У крытычнай зоне на правым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці знаходзіцца амаль 16 тысяч чалавек», – гаворыцца ў паведамленні.
У сувязі з падрывам расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС Уладзімір Зяленскі вырашыў правесці экстранае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі Украіны.
Як паведамілі ў «Энергаатаме», падрых Кахоўскай плаціны можа мець негатыўныя наступствы для Запарожскай АЭС, але сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. «Вада з Кахоўскага вадасховішча неабходная для таго, каб станцыя атрымала энергію для кандэнсатараў турбіны і сістэм бяспекі ЗААЭС. Зараз сажалка-ахаладжальнік станцыі запоўнены», – паведамляе Энергаатам.
iar/ukr.prawda/эж