Беларуская Служба

Еўракамісія пашырае барацьбу з дэзынфармацыяй

08.06.2023 08:30
Яна хоча, каб кампаніі пазначалі кантэнт, створаны штучным інтэлекта.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейская камісія хоча, каб тэхналагічныя кампаніі пазначалі кантэнт, створаны штучным інтэлектам. Гаворка ідзе пра барацьбу з дэзынфармацыяй. Брусель ужо размаўляў на гэтую тэму з дзясяткамі кампаній, у тым ліку з найбуйнейшымі, такімі як Google, Facebook і TikTok.

Камісія папярэджвае, што штучны інтэлект здольны ствараць сэнсоўныя тэксты, фотаздымкі, якія выглядаюць, як сапраўдныя, імітаваць голас канкрэтнага чалавека.

«Справа ў тым, што інтэрнэт-карыстальнікі павінны быць дакладна праінфармаваныя, што тэкст або малюнак створаны не рэальнымі людзьмі, а машынай», – лічыць віцэ-старшыня камісіі Вэра Юрова.
Камісія чакае ўвядзення такіх нормаў, ад кампаній, якія некалькі гадоў таму падпісалі агульнаеўрапейскі кодэкс паводзінаў і імкнуцца да выдалення з сеціва дэзынфармацыі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка