Беларуская Служба

Вада ў Херсоне сыходзіць, расіяне абстрэльваюць горад

21.06.2023 17:55
У Херсоне амаль цалкам сышла вада пасля паводкі, выкліканай падрывам расіянамі дамбы на Дняпры. Расіяне працягваюць інтэнсіўна абстрэльваць горад і яго перыметр.
Cherson.
Cherson.AA/ABACA / Abaca Press / Forum

Узровень вады на Дняпры ў Херсоне толькі крыху перавышае норму. Горад змагаецца з наступствамі затаплення, тлумачыць начальнік Херсонскай гарадской вайсковай адміністрацыі Раман Мрочка. Паводле яго слоў, жыхары горада вяртаюцца ў свае дамы, але частка пацярпелых ад паводкі тэрыторый застаецца недаступнай з-за глею, які прынесла вада. У некаторых месцах нанос глею перавышае 70 см.

Тым часам расійскія ракеты працягваюць ляцець на жыхароў горада. Учора загінуў адзін супрацоўнік Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях, яшчэ 8 чалавек атрымалі раненні. «Такія абстрэлы працягваюцца кожны дзень». – падкрэслівае кіраўнік херсонскай адміністрацыі.

Пры гэтым, паводле ўкраінскіх уладаў, гуманітарная сітуацыя пасля паводкі ў акупаваных Расіяй раёнах пагаршаецца.

Спадае вада і вышэй падарванай дамбы на Дняпры – на Кахоўскім вадасховішча. У некаторых месцах яе ўзровень апусціўся на некалькі метраў, адкрыўшы велізарныя ўчасткі дна. Экалагічныя страты ад тэракту на Кахоўскай ГЭС каласальныя.

IAR / вх