Украінскія Узброеныя сілы вядуць наступ на некалькіх кірунках. Ёсць паведамленні аб павольным прасоўванні ў глыб тэрыторыі праціўніка па некалькіх напрамках. Паводле звестак украінскага камандавання, а таксама ваенных аналітыкаў, ім удалося прасунуцца больш чым на кіламетр на поўдзень – на мяжу Запарожскай і Данецкай абласцей у раёне Вялікай Навасёлкі.
Ноччу расіяне правялі масіраваны ракетны абстрэл Украіны. Украінская СПА збіла ўсе 13 расійскіх крылатых ракет Х-101 і Х-555. Ракеты былі запушчаныя з Каспійскага мора. Цэллю быў ваенны аэрадром у Хмяльніцкай вобласці. Акрамя таго, учора расіяне атакавалі з ужываннем «Кінжалаў», крылатых ракет і беспілотнікаў. Усяго яны нанеслі 49 авіяўдараў і каля 50 ракетных удараў.
Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны прадбачваюць, што ўкраінцы могуць усё часцей выкарыстоўваць тактыку атакі на расійскія лагістычныя шляхі на акупаваных тэрыторыях. Учора на поўдні ўкраінская армія, верагодна, абстраляла Чонгарскі мост ракетамі Storm Shadow.
Выбухі таксама чулі жыхары Львоўскай вобласці. Максім Казіцкі з Львоўскай вайсковай адміністрацыі напісаў у сацсетках, што абаронцы Львова адбілі атаку з паветра, і цяпер у горадзе спакойна.
IAR/нг