Беларуская Служба

Краіны Еўразвязу канчаткова зацвердзілі адзінаццаты пакет санкцый супраць Расіі

23.06.2023 10:24
Пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе абмежаванні ўступяць у сілу.
Аўдыё
  • У ЕЗ прынялі 11-ты пакет санкцый
11-     ,  ,    .
11-ты пакет санкцый супраць Расіі згадвае, між іншым, аўтараў выкрадання ўкраінскіх дзяцей.фота: Shutterstock/carlo deviti

Папярэдняе адабрэнне пакета далі пазаўчора амбасадары дзяржаваў-членаў. Акрамя далейшых эканамічных санкцый, пакет утрымлівае таксама чорны спіс людзей, якім забаронены ўезд у ЕЗ, іх сродкі ў Еўропе замарожаныя, ёсць і фірмы з замарожанымі актывамі. Спіс пакуль што сакрэтны, але з ім ужо азнаёмілася брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.

- Сярод асобаў, ахопленых санкцыямі, ёсць людзі, адказныя за вываз украінскіх дзяцей і ўсынаўленне іх у Расіі – ёсць, між іншым, прадстаўнікі ўладаў Камчаткі, Татарстану, Адыгеі, Чачэніі, Стаўрапольскага краю, некаторых абласцей Расіі – у прыватнасці, Варонежскай, Калужскай, Растоўскай, Магаданскай. У чорны спіс трапілі чарговыя асобы з акружэння Пуціна – між іншым прадстаўнікі створанай ім групы, у якую ўваходзяць прыхільнікі нападу на Украіну. Ёсць дзевяць расійскіх прапагандыстаў, аўтараў дэзынфармацыі, ёсць вайскоўцы, культурныя дзеячы, прадстаўнікі ўладаў на акупаванай тэрыторыі, прызначаныя Расіяй. У чорным спісе таксама фабрыкі, якія вырабляюць ракетныя снарады, даследчыя, тэхналагічныя ўстановы і ІТ-кампаніі.

У спісе 71 чалавек і 33 кампаніі.

IAR/нг