У эксклюзіўным інтэрв'ю для тэлеканалу FREEDOM дарадца кіраўніка АП Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што падзеі ў Варонежы і Растове ставяць Расію на мяжу грамадзянскай вайны.
На думку Падаляка, Расія ў тым выглядзе, у якім яна існуе зараз, не захаваецца. Ён прагназуе, што на вуліцах Расіі можна будзе назіраць масавыя пратэсты.
Падаляк дадаў, што «гэта толькі пачатак, і, несумненна, прывядзе да сур'ёзных змен і пераўтварэнняў у расійскай палітычнай сістэме незалежна ад вынікаў дадзенага раўнда».
Падаляк заявіў, што для Украіны важна, каб Расія перастала існаваць у цяперашнім палітычным выглядзе.
юл