Беларуская Служба

Зяленскі пра падзеі ў Расіі: Кожны, хто выбірае шлях зла, губіць сябе

24.06.2023 14:09
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў бунт Прыгожына ды часткі вайскоўцаў у Расіі супраць Пуціна.
Ілюстрацыйны здымакОфіційний канал Президента України - Володимира Зеленського https://t.me/V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі заявіў, што кожны, хто выбірае шлях зла, губіць сябе. Пасылае калоны салдат знішчаць жыцці іншай краіны - і не можа спыніць іх ад уцёкаў і здрады, калі жыццё супраціўляецца. Ён тэрарызуе ракетамі, а калі іх збіваюць, прыніжае сябе, каб даць «Шахеду». Ён пагарджае людзьмі і кідае на вайну сотні тысяч — каб урэшце забарыкадавацца ў Маскоўшчыне ад тых, каго сам узброіў.

Доўгі час Расія выкарыстоўвала прапаганду, каб замаскіраваць сваю слабасць і глупства сваёй улады. А цяпер такі хаос, што ніякай хлуснёй яго не схаваць. І ўсё гэта адна асоба, якая зноў і зноў пужае 1917 годам, хоць ні да чаго іншага давесці не ў стане.

Слабасць Расіі відавочная. Поўнамаштабная слабасць. І чым даўжэй Расія будзе трымаць свае войскі і наймітаў на нашай зямлі, тым больш хаосу, болю і праблем яна потым будзе мець для сябе. Гэта таксама відавочна.

Украіна здольная абараніць Еўропу ад распаўсюджвання расійскага зла і хаосу, падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

юл