Беларуская Служба

Мэр Кіева Клічко: Пяць чалавек загінулі ў выніку траплення аскепкаў расійскай ракеты ў 24-павярховік

25.06.2023 13:02
Шматкватэрны дом у Кіеве быў пашкоджаны ў выніку расійскага ракетнага абстрэлу ў суботу ўвечары.
Кіеў PAP/Viktor Kovalchuk

Колькасць загінулых у выніку траплення расійскай ракеты ў 24-павярховы жылы дом у сталіцы Украіны Кіеве вырасла да пяці, паведаміў у нядзелю мэр гэтага горада Віталь Клічко.

«У руінах будынка ў Саламянскім раёне ратавальнікі знайшлі целы яшчэ двух чалавек. Аперацыя па ліквідацыі наступстваў стыхіі працягваецца. Ратавальнікі працягваюць працаваць у пашкоджаным будынку. Усяго ў доме, куды трапілі аскепкі расійскай ракеты, загінулі пяць чалавек», – напісаў Клічко ў Тэлеграме.

Шматкватэрны дом у Кіеве быў пашкоджаны ў выніку расійскага ракетнага абстрэлу ў суботу ўвечары. Пацярпелі 11 чалавек. Паводле ваенных уладаў, супрацьпаветраная абарона збіла больш за 20 ракет Х-101 і Х-555 вакол Кіева ноччу ў суботу.

У нядзелю акупанты атакавалі таксама Херсон на поўдні Украіны, абстрэльваючы жылыя дамы. Загінуў 44-гадовы мужчына, як мінімум адзін чалавек атрымаў раненні, паведаміў начальнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

ав

Уладзімір Зяленскі: Падзеі ў Расіі паказалі свету, што крамлёўскія ўлады не ў стане нічога кантраляваць

25.06.2023 11:02
«Там толькі хаос і непрадказальнасць. І гэта на расійскай тэрыторыі, поўнай усялякай зброі»