Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: У Вільні НАТА павінна прыняць рашэнні карысныя, для Украіны

26.06.2023 10:03
26 чэрвеня, у Вільні праходзіць сустрэча кіраўніцтва Літвы з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам і сталымі прадстаўнікамі ў Паўночнаатлантычнай радзе.
Szczyt NATO odbędzie się w Wilnie 11 i 12 lipca
Szczyt NATO odbędzie się w Wilnie 11 i 12 lipcasashk0/shutterstock

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падчас будучага саміту НАТА ў Вільні павінны быць прынятыя рашэнні, карысныя для Украіне. У апублікаваным у сацыяльных сетках запісе прэзідэнт Украіны заявіў, што гэта пазітыўна адаб'ецца на бяспецы ў Еўропе і на бяспецы ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу.

Уладзімір Зяленскі паведаміў, што правёў перамовы з міжнароднымі саюзнікамі аб сітуацыі на лініі фронту і дзеяннях, якія прымаюцца. Украінскі прэзідэнт размаўляў, між іншым, з прэзідэнтам Анджэем Дудам:

-Я толькі што скончыў серыю перамоваў – з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, прэмʼер-міністрам Канады Джасцінам Трудо і прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Гэта былі пазітыўныя размовы, якія нам усім патрэбны зараз. Я падзякаваў нашым партнёрам за падтрымку. Дзякуй прэзідэнту Байдэну, Кангрэсу, абедзвюм партыям і ўсім амерыканцам за падтрымку свабоды. Дзякуй прэмʼер-міністру Трюдо і ўсім канадцам за нязменную падтрымку! Дзякуй прэзідэнту Дудзе і ўсім у Польшчы, хто стаіць з Украінай у абароне Еўропы!

У панядзелак, 26 чэрвеня, у Вільні праходзіць сустрэча кіраўніцтва Літвы з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам і сталымі прадстаўнікамі ў Паўночнаатлантычнай радзе. Візіт праходзіць у рамках падрыхтоўкі да саміту НАТА, які адбудзецца ў Вільні 11 і 12 ліпеня.

IAR/ez

Енс Столтэнберг можа застацца на пасадзе кіраўніка НАТА

17.06.2023 11:23
Выглядае на тое, што Віленскі саміт замест таго, каб зацвердзіць новага кіраўніка Альянсу, у чарговы раз падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга.

Францыя вырашыла падтрымаць уступленне Украіны ў НАТА

20.06.2023 16:01
«Гэта тактычнае, але рэальны крок, які з'яўляецца прарывам для Францыі»