Беларуская Служба

89% украінцаў выступаюць за ўступленне Украіны ў НАТА

10.07.2023 13:12
Пераважная большасць грамадзян з усіх рэгіёнаў жадаюць далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу.
                  .
Украінцы Партугаліі бяруць удзел у дэманстрацыі з мэтай папрасіць падтрымкі ад урада Партугаліі для ўступлення Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс.EPA/MANUEL FERNANDO ARAUJO Dostawca: PAP/EPA

89 працэнтаў украінцаў выступаюць за ўступленне сваёй краіны ў НАТА. На ўсходзе краіны за далучэнне выступаюць 79 працэнтаў жыхароў, а на захадзе — 93 працэнтаў. Гэта вынікае з апублікаванага ў панядзелак апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС).

18 працэнтаў рэспандэнтаў пагадзіліся б адмовіцца ад уступлення ў НАТА дзеля дасягнення міру, але для 76% гэта было б непрымальна. Агулам супраць уступлення ў Альянс выступае 8% украінцаў і 3 процэнты не маюць свайго меркавання.

Сацыёлагі запыталіся ў рэспандэнтаў, ці жадаюць яны ўступлення Украіны ў НАТА да 2030 года. КМІС правёў два даследаванні: 10-21 мая сярод 2509 чалавек і 26 мая-5 чэрвеня сярод 1029 чалавек; абодва апытанні ў раёнах, падкантрольных уладам Кіева, метадам тэлефоннага інтэрв'ю.

«Расійская агрэсія стала каталізатарам сацыяльнай падтрымкі еўраатлантычнай інтэграцыі. Чым даўжэй доўжыцца вайна, тым больш украінцы робяць акцэнт на паўнавартасным сяброўстве ў НАТА», — заявіў дырэктар КМІС Антон Грушэцкі. Як дадаў эксперт, украінцы скептычна ставяцца да «рыторыкі партнёраў Украіны на Захадзе аб «гарантыях бяспекі» як альтэрнатыве ўступленню ў НАТА».

Як нагадвае КМІС, да рэвалюцыі годнасці ва Украіне на мяжы 2013-2014 гадоў усяго 15-20 працэнтаў украінцаў выказаліся за ўступленне краіны ў НАТА.

У аўторак і сераду ў Вільні пройдзе саміт НАТА, на якім, як паведаміў кіраўнік Альянсу Енс Столтэнберг, будзе створана Рада НАТА-Украіна.

PAP