Ананімныя прарасійскія Telegram-каналы паведамляюць, што 42-гадовы Станіслаў Ржыцкі адправіўся а восьмай гадзіне раніцы на прабежку. Яго падпільнаваў каля спарткомплексу «Алімп» невядомы, які стрэліў чатыры разы ў спіну і грудзі Ржыцкаму, пасля чаго ўцёк з месца здарэння. Пацярпелы памёр на месцы ад раненняў.
У адміністрацыі Краснадара пацвердзілі РБК гібель намесніка начальніка аддзела па мабілізацыйнай рабоце Станіслава Ржыцкага, паведаміўшы, што па факце яго смерці праводзяць праверку праваахоўныя органы.
ТАСС у праваахоўных органах паведамілі, што «невядомы некалькі разоў стрэліў у мужчыну, а затым уцёк».
Што гэтаму папярэднічала:
У ліпені 2022 года журналісты праекту «Нашы грошы. Львоў» апублікавалі расследаванне, у якім назвалі камандзіраў падводных лодак Чарнаморскай дывізіі РФ, сярод якіх быў капітан 2-га рангу Станіслаў Ржыцкі. Згодна з актуальнымі на 2019-2021 гады звесткамі, ён камандаваў падводнай лодкай «Краснадар».
Ржыцкі, як мяркуюць журналісты, мог мець дачыненне да ракетнага ўдару па Вінніцы «Калібрамі» ў ліпені мінулага года, у выніку чаго загінула сама меней 27 чалавек.
pravda.com.ua / вх