Захад не пакіне Украіну ў барацьбе з Расіяй, запэўніў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сваёй прамове, з якой выступіў у Віленскім універсітэце. Сустрэча амерыканскага лідара з жыхарамі Вільні адбылася ўчора ўвечары, пасля завяршэння саміту НАТА.
Джо Байдэн сказаў, што расійскі дыктатар памыляўся, мяркуючы, што падтрымка Захаду для Украіны з часам зменшыцца:
- Паўтару яшчэ раз – не павагаемся. Мы не павагаемся, а наша падтрымка Украіны не зменшыцца. Мы будзем выступаць за свабоду сёння, заўтра і столькі, колькі спатрэбіцца.
Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што дапамога Украіне – гэта доўгатэрміновая задача. Ён дадаў, што пра свабоду і дэмакратыю трэба клапаціцца кожны дзень:
- Бараніць свабоду – гэта задача не аднаго дня і не года, гэта місія жыцця на ўвесь час. Мы гатовы змагацца, і наша адзінства не аслабне. Я абяцаю вам гэта.
Падчас выступу Джо Байдэн таксама нагадаў пра ролю Літвы і краін Балтыі ў звяржэнні савецкай імперыі, а таксама пра гісторыю рэгіёна. Выступ ва ўніверсітэце стаў апошнім пунктам візіту прэзідэнта ЗША ў Вільню.
IAR/аз