У ноч на 27 ліпеня расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці. Пры пападанні ў адзін з адміністрацыйных будынкаў порта загінуў грамадзянскі супрацоўнік 1979 года нараджэння. Пашкоджана вытворчае абсталяванне аднаго з грузавых тэрміналаў, знішчаны будынак аховы і два аўтамабілі.
Паведамляецца, што расійскія захопнікі выпусцілі ракеты «Калібр» з падводнай лодкі ў Чорным моры на крытычна нізкай вышыні, што ўскладніла выяўленне.
Напярэдадні, у сераду, 26 ліпеня Украіна спазнала масіраваны ракетны абстрэл. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская супрацьпаветраная абарона перахапіла большасць ракет:
-Паводле папярэдніх паведамленняў, падчас ракетнага ўдару было перахоплена больш за 30 ракет. Іх рэшткі ўпалі ў розныя месцы, але самае галоўнае, што яны былі знішчаны. СПА – віншую! Дзякуй усім, хто бароніць украінскае неба. Нашы вайскоўцы кожны дзень працуюць, абараняючы Украіну, нашы гарады і людзей.
Расійскі агрэсар запусціў крылатыя ракеты «Кінжал» з 12 стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС з неба над Каспійскім морам.Расійскі ракеты былі нацэленыя на Кіеўскую, Хмяльніцкую і Кіраваградскую вобласці.
IAR/эж