Беларуская Служба

135 мільёнаў еўра, пачаткова прызначаных для Расіі і Беларусі, атрымаюць Украіна і Малдова

16.08.2023 17:01
Паводле Еўракамісіі, сродкі дапамогуць умацаваць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі гэтых краін і Еўрасаюзам.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

135 мільёнаў еўра, першапачаткова прызначаных на праграмы ў Расіі і Беларусі, атрымаюць Украіна і Малдова. Гаворка ідзе пра грошы з бягучага, доўгатэрміновага бюджэту ЕС. Пра змены паведаміла Еўракамісія.

Разрыў супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю па рэгіянальных праграмах з'яўляецца наступствам жорсткай атакі на Украіну, піша ў заяве камісар Эліса Ферэйра.

Яна дадала, што 135 мільёнаў еўра для Украіны і Малдовы дапамогуць умацаваць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі гэтых краін і Еўрасаюзам.

Паводле інфармацыі камісіі, сродкі будуць накіраваны на пашырэнне калідораў салідарнасці і развіццё памежных транспартных сувязяў, на праекты, звязаныя са аховай здароўя, адукацыяй, навукай і даследаваннямі, а таксама на ўмацаванне інстытуцыйнага патэнцыялу ўладаў Украіны і Малдовы.

IAR/аз