За апошнія тыдні колькасць расійскіх ваеннапалонных ва Украіне павялічылася больш чым на 200 чалавек, кожны пяты здаўся добраахвотна, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на прадстаўніка ГУР Андрэя Юсава.
«Толькі за некалькі тыдняў актыўных дзеянняў УСУ, як абароны, так і наступу, наш абменны фонд павялічыўся больш чым на 200 расійскіх ваеннапалонных», – сказаў Юсаў.
Па словах прадстаўніка выведкі, гэта азначае, што «вярнуць украінскіх людзей будзе лягчэй і больш актыўна».
Юсаў таксама дадаў, што кожны пяты акупант з гэтай колькасці здаўся добраахвотна. Пры гэтым кожны дзень па дзяржпраграме «Хачу жыць» здаюцца ад трох да пяці расійскіх вайскоўцаў.
ав