Беларуская Служба

Амбасадары 63 краін сустрэліся ў Кіеве, каб абмеркаваць формулу міру прэзідэнта Украіны

19.08.2023 08:40
Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў, што гэта ўжо шостая нарада, прысвечаная экалагічнай бяспецы.
Сапёры Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях падчас абясшкоджвання неразарваных боепрыпасаў у Харкаўскай вобласціPAP/Mykola Kalyeniak

Амбасадары 63 краін сустрэліся ў Кіеве, каб абмеркаваць формулу міру прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў, што гэта ўжо шостая нарада, прысвечаная экалагічнай бяспецы. Ён адзначыў, што траціна ўкраінскіх лясоў пацярпела ў выніку расійскай агрэсіі. Высечана або выпалена каля 3 мільёнаў гектараў. У выніку пажараў у атмасферу выкінута каля 33 мільёнаў тон вуглякіслага газу.

Андрэй Ярмак паведаміў, што міжнародныя працоўныя групы працуюць над ацэнкай шкоды, нанесенай украінскаму навакольнаму асяроддзю, і кампенсацыяй гэтых страт з боку Расіі.

-Колькасць краін, якія далучаюцца да мірнай ініцыятывы, расце з кожным тыднем. На сёння гэта ўжо 63 краіны, а на гэтым тыдні далучыліся прадстаўнікі Албаніі, Кіпра, Малайзіі, Малдовы, Мальты, Славеніі, Тайланда і В'етнама. Мы працуем над ацэнкай шкоды навакольнаму асяроддзю. Для ацэнкі шкоды, каб прадʼявіць да выплаты акупанту – Расіі.

Генеральная пракуратура Украіны зафіксавала амаль 2,5 тысячы фактаў прычынення Расіяй экалагічнай шкоды ва Украіне.

ав

Узброеныя сілы Украіны за апошнія тыдні папоўнілі абменны фонд больш чым на 200 акупантаў

18.08.2023 18:22
Пры гэтым кожны дзень па дзяржпраграме «Хачу жыць» здаюцца ад трох да пяці расійскіх вайскоўцаў.