Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля перамоваў з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам у Харпсундзе нагадаў, што Швецыя ўжо паставіла такія машыны ўкраінскаму войску і яны зарэкамендавалі сябе на полі бою:
-Сёння мы абмяркоўвалі дэталі кантракту на вытворчасць CV-90 ва Украіне. Размяшчэнне гэтай вытворчасці, рамонт таксама. Для нас гэта вельмі важна. Гэта прыклад таго, што супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і вытворчасці ў поўнай меры паказвае адзінства нашых каштоўнасцяў. Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб першыя CV-90 былі выраблены ва Украіне як мага хутчэй.
На сустрэчы з журналістамі Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што шведскія БМП CV-90 – гэта магутная тэхніка. «Нашы салдаты ім удзячныя, мы з іх дапамогай ідзём наперад, і яны ратуюць жыцці», – сказаў ён.
Прэзідэнт Украіны паведаміў, што таксама размаўляў з прэм’ер-міністрам Швецыі пра магчымасць атрымання Украінай знішчальнікаў Gripen, як ён сказаў, «гонару Швецыі»:
-Я ўпэўнены, што «Грыпен» значна павысіць нашу абарону свабоды. Выпрабаванні і трэніроўкі на «Грыпене» з удзелам украінцаў, нашых лётчыкаў, ужо пачаліся. Сёння мы пачалі дэталёва размаўляць аб магчымасці атрымання Украінай шведскіх Gripens. Гэта я буду абмяркоўваць і са старшынёй парламента, і з прадстаўнікамі палітычных сіл. Я пастаўлю гэтае пытанне як адно з ключавых для абароны нашага неба.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў Швецыі за 13-ы пакет ваеннай дапамогі яго краіне на 29 мільёнаў еўра. У камплект пастаўкі ўваходзяць боепрыпасы і запчасткі да ваеннай тэхнікі.
ав