Міністр абароны Балгарыі Тодар Тагараў заявіў, што Сафія можа паставіць Украіне каля 100 адзінак браняванай тэхнікі савецкіх узораў. Іх перадача можа пачацца ў канцы верасня, на пачатку кастрычніка.
Па словах Тагарава, працэс запавольваецца з-за таго, што тэхніка знаходзяцца на складах Міністэрства ўнутраных справаў Балгарыі. Неабходна падпісаць пагадненне паміж МУС Балгарыі і Мінабароны Украіны. Пры гэтым яно павінна быць ратыфікавана парламентам Балгарыі.
Ён дадаў, што Балгарыя падтрымлівае Украіну ў яе імкненні вызваліць захопленыя Расіяй тэрыторыі.