22 жніўня расіяне вывелі ў Чорнае мора новы карабель «Цыклон» праекта «Каракурт», які нядаўна быў прыняты ў склад Чарнаморскага флота.
Прэс-сакратар Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк паведаміла, што захопнікі вывелі ў мора адразу тры караблі-носьбіты ракет «Калібр», сярод якіх і «Цыклон». Сумарны залп ракет гэтага тыпу – да 20 штук.
Паводле слоў Гумянюк, расійскія ваенныя нядаўна праводзілі «разведку боем» украінскай СПА, выкарыстоўваючы адзіночныя ўдарныя беспілотнікі.
У ліпені расійскія прапагандысцкія рэсурсы аб'явілі аб планах захопнікаў наносіць удары па Украіне з нядаўна пабудаванага малога ракетнага карабля «Цыклон». Аднак, па дадзеных ВМС Украіны, гэтае судна двойчы не прайшло неабходныя выпрабаванні. Расія спрабавала правесці выпрабаванні «Цыклона» ў 2021 і ў 2022 гадах, аднак беспаспяхова, паведамляе агенцтва УНІАН.
«Цыклон» мае на борце ўстаноўкі для пуску васьмі крылатых ракет тыпу «Калібр».
вс