Беларуская Служба

У Латвіі больш не будзе трансляцыі праваслаўнай службы па грамадскім тэлебачанні

24.08.2023 18:20
Латвійскі тэлеканал LTV паведаміў, што падчас набажэнства ў ваколіцах Елгавы маліліся за Патрыярха Кірыла.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com

Грамадскае тэлебачанне Латвіі больш не будзе трансляваць праваслаўныя набажэнствы ў сувязі з малітвай за Патрыярха Маскоўскага Кірыла, які падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны.

Латвійскі тэлеканал LTV паведаміў, што падчас набажэнства ў ваколіцах Елгавы маліліся за Патрыярха Кірыла. У сувязі са стаўленнем патрыярха да вайны ва Украіне LTV лічыць недапушчальнай трансляцыю набажэнстваў, падчас якіх адбываюцца малітвы ў яго інтэнцыі.

У сувязі з тым, што невядома, ці не паўторыцца такая сітуацыя, трансляцыя праваслаўных службаў спынена.

Дагэтуль LTV трансляваў набажэнствы чатырох асноўных хрысціянскіх канфесій Латвіі: лютэранаў, каталікоў, праваслаўных і баптыстаў.

Кіраўнік Расійскай праваслаўнай царквы, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адкрыта падтрымлівае расійскае ўварваньне ва Украіну. У сацсетках з'явіліся запісы благаслаўлення іерархам вайны.

яс/PAP