У Ваенна-паветраных сілах Украіны пацвердзілі, што ў Жытомірскай вобласці адбылася авіякатастрофа з удзелам ваенных самалётаў. У паведамленні гаворыцца, што 25 жніўня «падчас выканання баявога задання ў небе сутыкнуліся экіпажы двух вучэбна-баявых самалётаў L-39». Усе трое пілотаў загінулі. Пачата расследаванне прычын катастрофы.
Сярод загінулых – вядомы пілот 40-й брыгады тактычнай авіяцыі капітан Андрэй Пільшчыкаў, вядомы пад пазыўным JUICE. Ён выканаў шматлікія баявыя вылеты, падчас якіх знішчыў сотні расійскіх захопнікаў.
Андрэй неаднаразова гаварыў у інтэрв'ю, што яго мара - лётаць на знішчальніках F-16, перадачу якіх чакае Украіна ад заходніх саюзнікаў.
вс
.