Беларуская Служба

Расійскія захопнікі ўдарылі па кафэ ў Харкаўскай вобласці – загінулі мірныя жыхары

26.08.2023 20:11
У вёсцы Падолы ў выніку абстрэлу загінулі два чалавекі, адзін атрымаў раненні.
Ваенныя знішчэнні ва Украіне ў выніку нападу Расіі фота: t.me/kazansky2017

Расійскія захопнікі ўдарылі па Купянскім раёне Харкаўскай вобласці. У выніку абстрэлу загінулі двое мірных жыхароў, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле яго, у вёсцы Падолы ў выніку абстрэлу загінулі два чалавекі, адзін атрымаў раненні.

Расіяне трапілі ў грамадзянскі аб'ект – кафэ, дзе днём знаходзіліся мясцовыя жыхары.

вс