Беларуская Служба

Германія разгорне ў Літве брыгаду сваіх войск

29.08.2023 09:01
Германія з 2017 года ўзначальвае міжнародны батальён НАТА, які знаходзіцца ў Літве.
.
Бундэсвер. Ілюстрацыйны здымак twitter.com/@titusluca

На пачатку 2024 года пачнецца разгортванне брыгады нямецкіх войск у Літве. Раней Бундэсвер узяў на сябе абавязацельства павялічыць сваю ваенную прысутнасць у гэтай краіне.

Цяпер сумесная рабочая група Літвы і Германіі працуе над планам разгортвання ваеннай брыгады.

Германія з 2017 года ўзначальвае міжнародны батальён НАТА, які знаходзіцца ў Літве. Бундэсвер мае намер павялічыць гэтае падраздзяленне да памераў брыгады.
У сярэднім колькасць брыгады – ад 1 тыс. да 8 тыс. чалавек, але бывае і больш.

Учора Літва, Латвія і Польшча абмеркавалі сцэнары закрыцця межаў з Беларуссю ў выпадку росту напружанасці на граніцы.

вс