Беларуская Служба

Пскоўскі аэрапорт атакавалі з Расіі

01.09.2023 12:45
Кіраўнік украінскай вайсковай выведкі (ГУР) генерал Кірыла Буданаў заявіў, што атака беспілотнікаў на аэрапорт у расійскім Пскове 30 жніўня была здзейснена з тэрыторыі Расіі.
         .
Пажарныя працуюць на месцы выбухаў украінскіх беспілотнікаў у аэрапорце Пскова.EPA/GOVERNOR OF PSKOV REGION/ Dostawca: PAP/EPA

Паводле яго ацэнак, у выніку атакі былі знішчаны два самалёты Іл-76 і два атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Пра гэта Буданаў распавёў у інтэрв'ю The War Zone.

«Мы працуем з расійскай тэрыторыі», — сказаў кіраўнік ГУР, не ўдакладніўшы, ці напад здзейснілі ўкраінскія разведчыкі або расійскія партызаны. Ён таксама не паведаміў падрабязнасцяў аб колькасці і тыпе беспілотнікаў, выкарыстаных у атацы.

Партал апублікаваў спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць знішчэнне двух транспартных самалётаў Іл-76. Журналісты мяркуюць, што, магчыма, машыны былі запраўленыя і з-за гэтага цалкам згарэлі.

Буданаў сказаў, што самалёты былі атакаваныя таму, што яны былі спраўныя. Іл-76 выкарыстоўваюцца для перавозкі дэсанту і ваенных грузаў.

30 жніўня адбылася серыя атак беспілотнікаў не толькі ў Пскове, але і ў шэрагу іншых рэгіёнаў Расіі. Над аэрапортам у Пскове, больш чым за 600 км. ад мяжы з Украінай, праляцелі 20 беспілотнікаў, якія выкарыстоўваюцца як грамадзянскай, так і ваеннай авіяцыяй.

Беспілотнікі атакавалі Бранск, і таксама былі збітыя пад Тулай і падмаскоўнай Калугай.

PAP